16 красавіка ў Рэспубліцы Беларусь прайшоў рэспубліканскі суботнік. Праведзены работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў парадак працоўных месцаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Работнікі філіяла № 5 "Гродзенскі КСМ" выканалі работы па навядзенні парадку на тэрыторыях агульнагарадскога карыстання, прылеглых да камбіната.
Усяго ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 176 чалавек. У дзень правядзення суботніка работнікамі філіяла зароблена і пералічана 356, 84 рублёў.