14-ы раз Рэспубліка Беларусь далучаецца
да Міжнароднай акцыі "Гадзіна Зямлі".
Міжнародная акцыя "Гадзіна Зямлі" пройдзе
26 сакавіка 2022 г. з 20.30 да 21.30.
Мэты і задачы акцыі накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў энергазберажэння і экалогіі і адпавядаюць палітыцы павышэння энергаэфектыўнасці і замацавання ў грамадстве псіхалогіі эканоміі і беражлівасці, што праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь.
Запрашаем прыняць удзел у акцыі
і адключыць 26 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30
бытавыя электрычныя прыборы, хатнія кампутары, зарадныя прылады, святло ў жылых і дапаможных памяшканнях, якія не выкарыстоўваюцца, падсвятленне будынкаў.
Давайце не будзем заставацца абыякавымі да будучыні планеты.